1 марта стартует республиканская акция МЧС «День безопасности. Внимание всем!»

В наш век научных технологий и разработок в мире все больше и больше происходит техногенных аварий. При таких чрезвычайных ситуациях существует определенный алгоритм действий, который необходимо знать каждому человеку. В рамках республиканской акции «День безопасности. Внимание всем!», которая стартует 1 марта, пропагандисты МЧС будут обучать грамотно вести себя в случае чрезвычайной ситуации, а также правильно действовать по сигналу «Внимание всем!».

С 1 по 11 марта для учащихся общеобразовательных учреждений пройдет первый этап акции. С учениками школ, гимназий и лицеев работники пропаганды отработают планы эвакуации, а также расскажут о действиях по сигналу «Внимание всем!». В игровой форме пропагандисты проведут интерактивные занятия по безопасности, квест и онлайн-игры: «Пожарная лаборатория», «Чрезвычайная ситуация», «Шаги спасения». Также работники МЧС побеседуют со старшеклассниками о предстоящем выборе ВУЗа и расскажут ребятам о профессии спасателя. Для эффективности профориентационной работы ученики просмотрят тематические видеоролики и получат наглядно-изобразительную продукцию.

Второй этап акции, который пройдёт с 14 по 18 марта, будет нацелен на жильцов общежитий, трудовые коллективы, а также жителей сельских населенных пунктов. Пропагандистам МЧС важно максимально вовлечь аудиторию и услышать личные рассуждения населения о безопасности. Так, новый интерактивный проект от МЧС «Факторы безопасности» заставит задуматься о причинах возникновения пожаров и предоставит возможность самим гражданам найти на фото и перечислить факторы, которые способствуют возникновению пожаров.

В местах проведения встреч перед началом мероприятия пропагандисты организуют и другие интерактивные площадки: выставка сгоревших электроприборов и домашней утвари, «SOS» - оказание первой помощи, «Опасности в квартире», «Безопасная эвакуация», «Правила поведения в толпе», «Эвакуационные знаки». Вдобавок к такому взаимодействию с аудиторией будут использоваться всеми любимые формы работы: «Секрет безопасности», «Факторы безопасности», «Пожарная лаборатория» и онлайн-игра «Шаги спасения». 

Для жителей сельских населенных пунктов подготовят обширную программу, приуроченную ко Дню Гражданской обороны. С населением проведут широкомасштабные мероприятия «Скарбонка бяспекi» в Домах культуры и на открытых площадках. Праздники безопасности дополнятся демонстрацией опытов «Пожарная лаборатория», а также будут организованы «Маршруты оповещения»: посредством сигнального громкоговорящего устройства пожарной техники, проезжающей по улицам, будет передаваться полезная информация на тему безопасности жизнедеятельности.

Помогать спасателям в проведении акции будут активисты районных (городских) отделений БМООСП, студенты вузов, ссузов и представители других заинтересованных организаций, чтобы, объединив усилия, эффективно донести правила безопасности людям.

Участвуйте в мероприятиях от спасателей! Ведь соблюдение основных правил пожарной безопасности – залог вашего благополучия. 


1 сакавіка стартуе рэспубліканская акцыя МНС “Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

 

У наш век навуковых тэхналогій і распрацовак у свеце ўсё больш і больш адбываецца тэхнагенных аварый. Пры такіх надзвычайных сітуацыях існуе пэўны алгарытм дзеянняў, які неабходна ведаць кожнаму чалавеку. У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая стартуе 1 сакавіка, прапагандысты МНС будуць навучаць правільна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!».

З 1 па 11 сакавіка для вучняў агульнаадукацыйных устаноў пройдзе першы этап акцыі. З вучнямі школ, гімназій і ліцэяў ратавальнікі адпрацуюць планы эвакуацыі, а таксама раскажуць аб дзеяннях па сігнале "Увага ўсім!". У  форме гульні прапагандысты правядуць інтэрактыўныя заняткі па бяспецы, квэсты і анлайн-гульні: «Пажарная лабараторыя», «Надзвычайная сітуацыя», «Крокі выратавання». Таксама работнікі МНС паразмаўляюць са старшакласнікамі пра выбар ВНУ і раскажуць дзецям аб прафесіі ратавальніка. Для эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы вучні прагледзяць тэматычныя відэаролікі і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Другі этап акцыі, які пройдзе з 14 па 18 сакавіка, будзе накіраваны на жыхароў інтэрнатаў, працоўныя калектывы, а таксама жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Прапагандыстам МНС важна максімальна ўцягнуць аўдыторыю і пачуць асабістыя развагі насельніцтва аб бяспецы. Так, новы інтэрактыўны праект ад МНС "Фактары бяспекі" прымусіць задумацца аб прычынах узнікнення пажараў і прадаставіць магчымасць самім грамадзянам знайсці на фота і пералічыць фактары, якія садзейнічаюць узнікненню пажараў.

У месцах правядзення сустрэч перад пачаткам мерапрыемства прапагандысты арганізуюць і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі: выстава згарэлых электрапрыбораў і хатняга начыння, "SOS" - аказанне першай дапамогі, "Небяспекі ў кватэры", "Бяспечная эвакуацыя", "Правілы паводзін у натоўпе", "Эвакуацыйныя знакі"». У дадатак да такога ўзаемадзеяння з аўдыторыяй будуць выкарыстоўвацца ўсімі любімыя формы працы: "Сакрэт бяспекі", "Фактары бяспекі", "Пажарная лабараторыя" і анлайн-гульня "Крокі выратавання".

Для жыхароў сельскіх населеных пунктаў падрыхтуюць шырокую праграму, прымеркаваную да Дня Грамадзянскай абароны. З насельніцтвам правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы "Скарбонка бяспекі" ў Дамах культуры і на адкрытых пляцоўках. Святы бяспекі дапоўняцца дэманстрацыяй вопытаў "Пажарная лабараторыя", а таксама будуць арганізаваны "Маршруты абвесткі": з дапамогай сігнальнай прылады пажарнай тэхнікі, якая праязджае па вуліцах, будзе перадавацца карысная інфармацыя на тэму бяспекі жыццядзейнасці.

Дапамагаць ратавальнікам у правядзенні акцыі будуць актывісты раённых (гарадскіх) аддзяленняў БМГАВП, студэнты ВНУ, ССНУ і прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый, каб, аб'яднаўшы намаганні, эфектыўна данесці правілы бяспекі людзям.

Удзельнічайце ў мерапрыемствах ад ратавальнікаў! Бо захаванне асноўных правіл пажарнай бяспекі - заклад вашага дабрабыту.