Адзер (корь) у пытаннях и адказах

Сёлета ў Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў адру(кори) ў дзяцей і дарослых. Успышка з больш чым двума дзесяткамі хворых здарылася ў Ваўкавыску, акрамя гэтага хварэлі  ў Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Як распазнаць адзёр(корь) і папярэдзіць яго, расказаў урач-інфекцыяніст 11-й паліклінікі Мінска Андрэй Макарэвіч. 

– Андрэй Міхайлавіч, у СМІ шмат пішуць апошнім часам пра выпадкі адзёру(кори). Як папярэдзіць гэту хваробу?

– Адзіны спосаб яе папярэдзіць – вакцынапрафілактыка. Згодна з нацыянальным календаром прышчэпкі робяцца дзецям у адзін  і шэсць гадоў. Некаторыя матулі з-за нявопытнасці, няведання, стэрэатыпаў ад іх адмаўляюцца. Мяркую, што з-за гэтага ў будучым мы будзем мець праблемы. Вірус добра перадаецца ад чалавека да чалавека і ўспрымальнасць да яго высокая.

– Якім чынам гэта адбываецца?

– Як і любая аэразольная інфекцыя адзёр(корь) перадаецца праз паветра. Чалавек дыхае, кашляе, чхае, і калі кантакт досыць блізкі – метр-два-тры, то вялікая верагоднасць захварэць. Часта сустракаюцца сямейныя выпадкі заражэння, а таксама групавыя – у працоўных, школьных калектывах. Перадача віруса залежыць ад працягласці кантакту з хворым і таго, на якой стадыі захворвання ён знаходзіцца. Калі хворы папраўляецца, ён адпаведна вылучае менш вірусу. Чым больш вірусу ў крыві, чым больш яркая клінічная карціна захворвання, тым больш небяспечна з ім кантактаваць. 

– Як праяўляецца захворванне?

– Інкубацыйны перыяд складае максімум тры тыдні, гэта значыць ад моманту заражэння праходзіць да 21 дня. Але звычайна менш – каля двух тыдняў. Спачатку захворванне праяўляецца як вострая рэспіраторная інфекцыя: павышаецца тэмпература, з’яўляюцца кашаль, насмарк. Можа ўзнікаць кан’юктывіт, часам нават гнойны, слёзацячэнне. Сып з’яўляецца крыху пазней, прыкладна на трэці дзень, але тут усё вельмі індывідуальна. Яна заўсёды пачынае праяўляцца на твары, за вушамі, паступова апускаецца ўніз. Сып праяўляецца ў выглядзе папула падобных элементаў, яна не выклікае свербу, і менавіта гэтым адзёр адрозніваюцца ад алергічных высыпанняў. 

– Як тады адрозніць вострую рэспіраторную інфекцыю, грып ад адру(кори)?

– Менавіта па высыпаннях. Падчас вострых рэспіраторных інфекцый іх няма, але могуць з’яўляцца алергічныя высыпанні на фоне лячэння антыбіётыкамі ці іншымі прэпаратамі. Дык вось падчас адру існуе этапнасць высыпання: спачатку на твары, затым на тулаве, яно ідзе зверху ўніз. Алергія можа ўзнікаць на нагах, ягадзіцах, жываце, тулаве. 

– Ці кожны чалавек можа заразіцца гэтай хваробай?

– Амаль кожны. Гэта высокакантагіозная інфекцыя. Нават калі ёсць прышчэпкі, існуе верагоднасць падхапіць адзёр(корь). Прычым, чым далей тэрмін апошняй прышчэпкі, тым яна большая, паколькі зніжаецца постпрышчэпачны імунітэт. Чым старэйшы чалавек, тым небяспека захварэць вышэйшая, калі ён не рабіў рэвакцынацыю. Загартоўванні, умацаванне імуннай сістэму абараняюць нас ад многіх захворванняў, але ў выпадку з адзёрам гэта, на жаль, не спрацуе. 

– Гэта значыць, дзвюх прышчэпак у дзяцінстве недастаткова?

– У ідэале можна парэкамендаваць такія прышчэпкі і дарослым, асабліва тым, хто знаходзіцца ў групах рызыкі, напрыклад, выхавацелям дзіцячых садкоў, а таксама тым, хто выязджае ў краіны, дзе сітуацыя з адзёрам неспрыяльная. Але ў каляндар прышчэпак яны не занесеная. 

– Як лечыцца адзёр(корь)?

– Этыатропных прэпаратаў яд яго не існуе. Таму выкарыстоўваюцца толькі класічныя прэпараты для сімптаматычнага лячэння – тыя ж, што прымяняюцца пры вострых рэспіраторных інфекцыях і аблягчаюць боль у горле, кашаль, паніжаюць тэмпературу. Вірус адру дастаткова зменлівы, ён хутка трансфармуе сваю структуру, таму лекаў ад яго няма. Увогуле складана сінтэзаваць прэпараты па лячэнні вірусаў. Супраць іх, акрамя вірусаў герпеса, грыпу, гепатыту, не распрацавана лекаў.

– Якія ўскладненні могуць развіцца пасля адру(кори)?

– Вельмі рэдка – энцэфаліт. У літаратуры апісаны выпадкі, калі захворванне заканчваецца летальна. Але найчасцей ніякіх ускладненняў не ўзнікае. 

– Апошнія выпадкі адру, пра якія пішуць у СМІ, у прыватнасці ў Ваўкавыску, здарыліся ў тых, у каго не было прышчэпак?

– Мяркую, што так. І гэта захворванне не перарастае ў эпідэмію менавіта дзякуючы таму, што большасць нашага насельніцтва мае прышчэпкі. Па гэтай жа прычыне няма ў нас распаўсюджанасці дыфтэрыі, слупняку.

– Мяркуецца, што гэта завазныя выпадкі адру(кори)…

– Так, сітуацыя з гэтым захворванне ў некаторых краінах Еўрапейскага саюза, на Украіне зараз неспрыяльная. На Украіне, у прыватнасці, не заўсёды дакладна выконваецца прышчэпачны каляндар. Таму там цыркуляцыя віруса вышэйшая, ён завозіцца да нас. А ўвогуле вірус адру(кори) , як і любая біялагічная істота, жыве і працягвае сваё існаванне. Канешне, усё насельніцтва прышчапіць усё роўна не атрымаецца, але ў ідэале да гэтага трэба імкнуцца. Тады выпадкаў захворвання будуць адзінкі, бо не будзе крыніцы перадачы.